Russian Belarusian English

На базе Шаркаўшчынскай ЦРБ прайшла абласная навукова-практычная канферэнцыя

На базе Шарковщинской ЦРБ прошла областная научно-практическая конференция на тему «Роль урогенитальных инфекций в репродуктивном здоровье – как фактор демографической безопасности региона»

 

10 чэрвеня на базе цэнтральнай раённай бальніцы прайшла абласная навукова-практычная канферэнцыя на тэму: “Роля ўрагенітальных інфекцый у рэпрадукцыйным здароўі – як фактар дэмаграфічнай бяспекі рэгіёну”. Удзел у ёй прынялі ўрачы-дэрматавенеролагі і акушэры-гінеколагі медыцынскіх устаноў вобласці. Адкрыў канферэнцыю і выступіў па асноўнаму пытанню галоўны ўрач Віцебскага абласнога скурна-венералагічнага дыспансера В. Спірыдонаў. Пра арганізацыю медыцынскай дапамогі насельніцтву Шаркаўшчынскага раёна прысутным паведаміў галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы С. Стома. З дакладамі таксама выступілі дацэнт кафедры дэрматавенералогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядэпломнай адукацыі І. Шыманская, навукоўцы з Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Віцебскага абласнога скурна-венералагічнага дыспансера.

У другой практычнай частцы канферэнцыі яе ўдзельнікі змаглі ўбачыць дэманстрацыю сеанса тэлемедыцыны, правядзенне дыягнастычнай дэрматаскапіі, а таксама даведацца пра арганізацыю акушэрска-гінекалагічнай дапамогі ад спецыялістаў Шаркаўшчынскай ЦРБ З. Сакаловіч і А. Цішонак. Пасля практыкума за круглым сталом былі падведзены вынікі сустрэчы, абмеркаваны шматлікія пытанні дэмаграфічнай бяспекі насельніцтва, пастаўлены канкрэтныя задачы перад спецыялістамі медыцынскіх устаноў.

Удзел ў рабоце абласной навукова-практычнай канферэнцыі прыняў намеснік старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Ю. Васілеўскі.

Ю.Васілеўскі

В.Спірыдонаў

С.Стома

Удзельнікі канферэнцыі

Контакты

Адрес: ул.Советская, 13А, 211910, г.п. Шарковщина, Витебская обл.

Телефон:
(02154) 4-12-34, 4-35-24

Факс:
(02154) 4-35-24, 6-15-95

E-mail:
sharrtmo@vitebsk.by, sharcrbuyr@tut.by