Фестываль “Прыдзісненскія крыніцы”

У кожным раёне Віцебскай вобласці ёсць свае адметныя святы і фестывалі. Наша Шаркаўшчына таксама ў гэтым плане не выключэнне. Шмат год запар у канцы чэрвеня ў парку сельгастэхнікі гарадскога пасёлка ладзіцца раённы фестываль “Прыдзісненскія крыніцы”. На свяце ўшаноўваюцца працаўнікі сяла, моладзь, выступаюць лепшыя калектывы мастацкай самадзейнасці раёна. Сёлетні фестываль адбыўся ў мінулую нядзелю, 28 чэрвеня. Дарэчы супрацоунiкi УАЗ »Шаркаушчынская ЦРБ» прынялi актыуны удзел у падрыхтоуцы I правядзеннi свята.

 

Святочныя ўрачыстасці пачаліся ў 11 гадзін, калі выстраенай калонай, са сцягамі, транспарантамі, паветранымі шарамі і рознакаляровымі стужкамі ад плошчы Леніна ў парк сельгастэхнікі рушылі прадстаўнікі працоўных калектываў гарадскога пасёлка і раёна. Шматлюднае шэсце, у якім усе ішлі з усмешкамі на тварах, вітала сустрэчных гараджан на цэнтральных вуліцах Шаркаўшчыны, дорачы iм бадзеры настрой.